На плошчы Леніна ў Гродне ў пачатку красавіка ўсталявалі першы клён ў кадцы. Плануецца, што ў бліжэйшы час там з’явіцца каля дзесяці такіх дрэў.
У «Гродназелянбудзе» распавялі Hrodna.life, што такім чынам яны хочуць паспрабаваць азеляніць плошчу Леніна, якая ўся закладзена пліткай.
«Мы называем гэта кантэйнерным азеляненнем. Пакуль стаіць адзін клён — як узор. Іншыя дрэвы ўжо заказаныя. На плошчы іх з’явіцца каля 10. Хочам стварыць там зону адпачынку. Каб людзі глядзелі не толькі на камень, але яшчэ і на маладыя дрэвы», — распавёў галоўны інжынер «Гродназелянбуда» Аляксандр Русак.