На Дзевятоўцы, у раёне вуліцы Ліможа, 28 студзеня разбілі сквер і высадзілі 130 сажанцаў дрэваў і кустоў. Раней у студзені некалькі сотняў сажанцаў высадзілі на вуліцы Айчыннай у мікрараёне Альшанка і ў новым скверы каля чацвёртай гарадской бальніцы і новага гандлёвага цэнтра “Трыніці”. На 30 і 31 студзеня запланавана высадка больш 100 маладых дрэваў каля падатковай інспекцыі на вуліцы Дубко.

Анамальна цёплая зіма дала магчымасць камунальнікам пачаць азеляненне горада на некалькі месяцаў раней, чым звычайна.

Студзень, а ў Гродне садзяць дрэвы. Зелянстрой кажа, што ўсё нармальна

Па словах галоўнага інжынера “Гродназелянбуда” Аляксандра Русака, умовы надвор’я цалкам пасуюць для пасадкі: “Дрэвы яшчэ спяць, а грунт не змерзлы”.

Апроч таго, што высадку саджанцаў пачалі на некалькі месяцаў раней, больш нічога незвычайнага ў сітуацыі няма: “Праца ідзе згодна з гарадскім плану азелянення, выконваюцца алейныя і групавыя высадкі дрэваў і кустоў”.

Студзень, а ў Гродне садзяць дрэвы. Зелянстрой кажа, што ўсё нармальна

Аляксандр Русак распавёў, што дрэвы садзяць “па тэхналогіі” –  у лунках мяняецца грунт, на ствалах ставяць абарону ад пашкоджанняў. Пазней, калі грунт ушчыльніцца, прадугледжана падсыпка і рэгулярны паліў.

Для азелянення Гродна сёлета выкарыстоўваюць дрэўцы з пітомнікаў мясцовых лясгасаў. У асноўным гэта клёны і ліпы.

Перадрук матэрыялаў Hrodna.life магчымая толькі з пісьмовага дазволу рэдакцыі. Кантакт info@hrodna.life

Рэдактарка спецпраектаў, рэпарцёрка, фатографка і відэографка. У журналістыцы з 2015 года. Удзельнічала ў распрацоўцы канцэпцыі рэбрэндынгу выдання “Твой стыль” і стварэнні “Hrodna.life”. Паводле адукацыі Ірына інжынер-механік, таму не цураецца тэхнічна-складаных фарматаў.

Найчасцей піша сацыяльныя рэпартажы. Любімая справа – вынаходзіць ровар і ставіць амбітныя мэты для ўсіх, хто не паспеў схавацца.

Матэрыялы Ірыны Новік былі адзначаны дыпломамі многіх конкурсаў.