Паспрабаваць кубачак кавы за столікам або ўзяць гарачы напой з сабой можна будзе ў новай установе на вуліцы Парыжскай Камуны ў будынку былой крамы «Дабраном» (раней гастраном «Цэнтральны»). Кавярня «КАВАЛАВА» абяцае частаваць па дэмакратычных цэнах, піша vgr.by.
Раней па гэтым адрасе працаваў прадуктовы магазін, а пасля салон камп’ютарнай тэхнікі. Зараз на фасадзе будучай кавярні мантуюць уваходную групу для шыльды.
Як распавёў гаспадар «КАВАЛАВА» Аляксандр, будзе зроблены ўпор на якасную смачную каву, у тым ліку і знакамітай італьянскай маркі «Лавацца». Таксама будуць тарты на вагу і пірожныя. Для наведвальнікаў паставяць тры столікі і барную стойку. Агульная плошча ўстановы невялікая — 30 квадратных метраў.
Адкрыццё запланавана на май.
Замест прадуктаў - шпалеры
Мяркуючы па ўсім, вызначыўся адзін з уласнікаў плошчаў былой крамы «Дабраном» («Цэнтральны»). У правай частцы будынка павесілі шыльду «Шпалеры». Там ідзе рамонт. Што будзе ў процілеглым крыле, пакуль невядома.
Нагадаем, крама зачынілася на пачатку студзеня.