Крама, што знаходзіцца «каля танка» спыніла працу 8 студзеня. Апошнія гады там была прадуктовая крама «Дабраном».

Што будзе на месцы крамы, пакуль не вядома. Адзінае, што вядома дакладна: «Дабранома» тут больш не будзе. Прадаўцы ўжо пачалі збіраць тавары з паліц. Вядуцца працы па дэінсталяцыі рэкламы.

Іншыя арандатары, акрамя кропкі з таварамі для жывёл, таксама з’ехалі. Заатавары будуць працаваць да 16 студзеня. Дагавор арэнды ім не працягнулі.

Што будзе ў гэтым памяшканні, былыя арандатары таксама не ведаюць. Мяркуюць, што тут адкрыюць чарговы «Еўраопт» ці «Бруснічку».

Перадрук матэрыялаў Hrodna.life магчымая толькі з пісьмовага дазволу рэдакцыі. Кантакт info@hrodna.life