Суд Навагрудскага раёна (Гродзенская вобласць) 11 красавіка прыступіць да разгляду крымінальнай справы мясцовага жыхара, які абвінавачваецца ў заражэнні ВІЧ, паведамілі ў абласным судзе. Суд пройдзе за зачыненымі дзвярыма, бо ў справе ёсць звесткі пра інтымныя бакі жыцця ўдзельнікаў працэсу, піша sputnik.by.
Сілавікі затрымалі “біскупа свету” з Навагрудка ў верасні 2018 года. Тады следчыя афіцыйна не пацвердзілі, што ў дачыненні да мужчыны распачата крымінальная справа па падазрэнні ў заражэнні іншай асобы вірусам імунадэфіцыту. Пазней стала вядома, што ў дачыненні да “біскупа свету” з Навагрудка была ўзбуджаная справа па арт. 157 “Заражэнне вірусам імунадэфіцыту чалавека”.
https://hrodna.life/articles/instagram-priest-dzmitry-bondar/
“Справу суд Навагрудскага раёна пачне разглядаць 11 красавіка. Яна будзе разгледжана на закрытым судовым пасяджэнні”, – паведамілі ў чацвер у Гродзенскім абласным судзе.
Там растлумачылі, што рашэнне аб тым, што справа будзе слухацца за зачыненымі дзвярыма, прынята на падставе арт. 23 Крымінальна-працэсуальнага кодэкса Беларусі – у мэтах прадухілення выдавання звестак аб інтымных баках жыцця асоб, якія ўдзельнічаюць у справе.
Пасля таго, як абвінавачаны, які называў сябе “біскупам свету” і “старакаталіцкім ксяндзом”, даў у пачатку 2018 года адкрытае інтэрв’ю аднаму з выданняў, РКЦ у Беларусі выступіла з заявай, што ў беларускім Касцёле няма такога святара.
Раней паведамлялася, што “біскупа свету” аператыўнікі ГУБАЗіК МУС затрымалі пры сілавой падтрымцы байцоў спецназа, да яго на стадыі папярэдняга расследавання была прыменена мера стрымання ў выглядзе ўтрымання пад вартай.
https://hrodna.life/2019/01/02/syishou-z-zhyiccya-syargey-koval/



