На выставе «Мода XIII-XIV стст.» Можна ўбачыць прадметы, якія былі знойдзеныя за апошнія месяцы пры раскопках на Замкавай гары ў Гродне. Да ліку цікавых экспанатаў адносяцца закансерваваны фрагмент шахматнай дошкі, наканечнік ножан і лязо, піша «Гродзенская праўда».

— Усе прадметы датуюцца XIII-XIV стст. Асаблівую ўвагу прыцягваюць знаходкі са скуры: фрагменты скуранога пояса з цісненнем, дзіцячы бот і прыгожая гатычная аплікацыя, — распавялі ў музеі. — Працягваюць тэму аксесуараў пасавыя спражкі і накладкі на пояс.

Шахматная дошка, нажы і лязо: у Старым замку ў Гродне можна паглядзець новыя археалагічныя знаходкі

Апошнія, дарэчы, былі знойдзеныя на падлозе спаленага дому. Разнастайныя падвескі і кальца адлюстроўваюць не толькі змену моды, але і вераванні жыхароў Гродна.

Шахматная дошка, нажы і лязо: у Старым замку ў Гродне можна паглядзець новыя археалагічныя знаходкі