Стравы беларускай кухні па старадаўніх рэцэптах будуць гатаваць у рэстаране «Беласток» на Віленскай вуліцы, які плануюць адкрыць 1 мая, піша «Вячэрні Гродна».
На цокальным паверсе гандлёвага цэнтра паміж універмагам і крамай «Камунарка» ідзе будоўля. Ля ўваходу з’явілася шыльда. Як распавёў уладальнік установы, калі атрымаецца падрыхтаваць залы, рэстаран адкрыецца раней запланаванага тэрміну.
У меню будуць выключна стравы беларускай кухні, зробленыя па арыгінальных рэцэптах, якія захавалі традыцыі княжых застолляў. Уключаць і навінкі, дадаў ўладальнік.
Гэта будзе трэцяя ўстанова ў Гродна з шыльдай «Беласток». Першая дзейнічала з 1974 года ў гэтым жа будынку на Віленскай. Праект рэстарана выканалі беластоцкія архітэктары, элементы інтэр'еру, сервіроўкі і мэблю прывезлі з Польшчы. Рэстаран доўгі час лічыўся адным з лепшых у горадзе. У 1985 годзе ён пераехаў на Гараднічанскаую, 20, дзе прапрацаваў да пачатку 2000-х. Цяпер гэта будынак пустуе.
Гарадскі выпускны пройдзе 13 чэрвеня на Савецкай плошчы. Запланавана ўрачыстае шэсце і выступленні беларускіх артыстаў.…
Заснавальніца рэкламнага агенцтва "На ўра" і ўдзельніца конкурсаў прыгажосці Лана Глумакова выпускае кнігу "Жаночы Магнетызм…
Ноч музеяў пройдзе ў Беларусі 17 траўня. У Гродне абяцаюць квізы і касцюміраваныя экскурсіі. У…
Для мадэрнізацыі пляжу на Юбілейным возеры купяць абсталяванне. Там з'явяцца гульнявы комплекс "Князь Гедымін" з…
Гродзенская IT-кампанія "Цэнтр Прагрэсіўных Распрацовак" падала заяву аб банкруцтве. Доўг фірмы - амаль 302 тыс.…
На пляцоўцы «Куфар» з'явіліся аб'явы аб продажы гатовых ботаў, якія дапамагаюць адшукаць і заняць вольныя…