Стравы беларускай кухні па старадаўніх рэцэптах будуць гатаваць у рэстаране «Беласток» на Віленскай вуліцы, які плануюць адкрыць 1 мая, піша «Вячэрні Гродна».

На цокальным паверсе гандлёвага цэнтра паміж універмагам і крамай «Камунарка» ідзе будоўля. Ля ўваходу з’явілася шыльда. Як распавёў уладальнік установы, калі атрымаецца падрыхтаваць залы, рэстаран адкрыецца раней запланаванага тэрміну.


Вяртанне легенды: рэстаран «Беласток» зноў адкрыюць у цэнтры Гродна


У меню будуць выключна стравы беларускай кухні, зробленыя па арыгінальных рэцэптах, якія захавалі традыцыі княжых застолляў. Уключаць і навінкі, дадаў ўладальнік.

Даведка

Гэта будзе трэцяя ўстанова ў Гродна з шыльдай «Беласток». Першая дзейнічала з 1974 года ў гэтым жа будынку на Віленскай. Праект рэстарана выканалі беластоцкія архітэктары, элементы інтэр'еру, сервіроўкі і мэблю прывезлі з Польшчы. Рэстаран доўгі час лічыўся адным з лепшых у горадзе. У 1985 годзе ён пераехаў на Гараднічанскаую, 20, дзе прапрацаваў да пачатку 2000-х. Цяпер гэта будынак пустуе.