31 сакавіка з 10:00 да 17:00 у пачатку кожнай гадзіны ўладальнік калекцыі і малюнкаў Далі будзе чытаць куратарскую экскурсію па выставе.

Пройдуць і іншыя бясплатныя экскурсіі па выставе. Экскурсавод раскажа пра тое, як калекцыя апынулася ва Уладзіміра Высоцкага, чаму Далі працаваў над ёй 9 гадоў бясплатна і яшчэ шмат падрабязнасцяў. Экскурсіі пройдуць у пятніцу ў 17:00 і ў суботу ў 14:00 і 15:00. На ўсе экскурсіі, у тым ліку і на куратарскія, купляецца толькі ўваходны білет — 7, 6, 5 рублёў.

З 1 сакавіка па 7 красавіка 2019 года ў Сенатарскай зале Новага замка будзе працаваць выстава «Сальвадор Далі. Боская камедыя». На выставе паказаны ілюстрацыі Сальвадора Далі да «Боскай камедыі» Дантэ Аліг'еры. Таксама прадстаўлены тры аўтарскія малюнкі Далі, прысвечаныя Дон Кіхоту. Калекцыяй раней валодалі Марына Уладзі і Уладзімір Высоцкі, а ў цяперашні час яна знаходзіцца ў прыватным зборы еўрапейскага мастацкага праекта artishere.art.