За мінулы год тэатр лялек наведала 94,7 тысяч гледачоў. Больш толькі ў Нацыянальнага тэатра опера і балета, а таксама Беларускага музтэатра, піша «Вячэрні Гродна».
Лідэрам сярод прафесійных тэатраў Беларусі па колькасці наведванняў у 2018 годзе стаў Нацыянальны акадэмічны Вялікі тэатр оперы і балета. Яго наведала 247,2 тысяч гледачоў. Другое месца рэйтынгу ў Беларускага дзяржаўнага акадэмічнага музычнага тэатра (136,1 тысяч). А вось трэцяе месца дасталася Гродзенскаму абласному тэатру лялек (94,7 тысяч.). Пра гэта гаворыцца ў аглядзе, падрыхтаваным Белстатам, да Сусветнага дня тэатра, які адзначаюць 27 сакавіка.
Усяго за мінулы год у «ляльках» прайшло 74 пастаноўкі. Для параўнання: рэпертуар абласнога драмтэатра за 2018 год ўключае 338 спектакляў, канцэртаў, творчых вечароў, якія сумарна наведала толькі 74,4 тысячы гледачоў.