Роўна ў 21.00 25 сакавіка прагучала 19 залпаў у гонар 101-й гадавіны ўтварэння БНР. Такім флэшмобам прапанавалі адзначыць свята па ўсёй краіне на гродзенскім святкаванні ў Каложскім парку. Яго, на думку арганізатараў, цяжка сарваць.
— Мы прапанавалі на гэты дзень святкаванні самых розных масштабаў і дзеянняў: ад вывешвання сцягоў у вокнаў кватэраў да запуску салютаў. Гэта выбівае любую магчымасць сарваць такое мерапрыемства. Кожны вырашае сам, кожны робіць сам. Нашае агульнае свята, — кажа Вадзім Саранчукоў.
www.facebook.com/s.n.veremeenko/videos/2 310 914 995 817 870
Ён лічыць, што дзеянні ў фармаце дэцэнтралізацыі былі б эфектыўнымі і карыснымі. Бо калі канкрэтных арганізатараў затрымліваюць ці блакуюць, свята пад пагрозай зрыву. Напрыклад, учора ў Мінску былі затрыманыя шмат дзеячоў, актывістаў, музыкантаў.
— Мы абсалютна перакананы, што кожны беларус сам можа вырашыць, якім чынам ён адзначыць Дзень Волі: вывесіць сцяг, запусціць салют. Тое свята, якое мы зрабілі за гэтыя дні, атрымалася выдатным. Я абсалютна перакананы, што ў душы кожнага беларуса запаліўся агонь волі, які мы нясем ужо сто гадоў, — кажа Вадзім.
У АУС Гродна сфармавалі спісы найбольш актыўных футбольных заўзятараў і "дэструктыўна настроеных грамадзян". Туды ўвайшло…
Да 1 траўня ў Гродне адкрыюць амбулаторыю ў Грандзічах, уключаць фантаны. Само свята пачнецца з…
Сілавікі знайшлі чатырох непаўналетніх у Гродне і вобласці, якія распаўсюджвалі экстрэмісцкія матэрыялы. Пра гэта напісана…
На "Гродна Азот" усё часцей спрацоўвае пажарная сігналізацыя - у параўнанні з першым кварталам мінулага…
З 21 красавіка на маршруце Гродна-Мінск большасць маршрутак заменяць кітайскімі аўтобусамі Zhong Tong. Транспарт закуплялі…
Зараз праз памежныя пераходы ў Мядзінінкай (з беларускага боку Каменны Лог) і Шальчынінкай (Беняконі) можна…