Мост арачнай канструкцыі злучыць праз Нёман дзве зоны адпачынку. Як распавёў галоўны інжынер праекта, мост будзе шырынёй 4,75 метра, веладарожка зойме два з паловай метры, а пешаходны тратуар — 2,25 метра. Праектам прадугледжана таксама магчымасць перамяшчэння па мосце інвалідам-калясачнікам і бацькам з дзіцячымі вазкамі, паведамляе «Гродзенская праўда».
Пешаходны мост нашмат скароціць шлях з горада да базы адпачынку «Прывал». Тут ўладкоўваецца пляжная зона, у складзе якой будзе пірс даўжынёй 28 метраў. У спартыўным сектары зоны размесцяцца тэнісны корт, баскетбольная пляцоўка, а таксама пляцоўка для пляжнага футбола і валейбола. Пасля ўводу моста трапіць сюды з левага берага Нёмана можна за дзясятак хвілін. Ён будзе зручны і для гараджан, і для турыстаў, якія ўсё часцей наведваюць «Прывал».
Зараз абмяркоўваецца канчатковая прывязка маста да мясцовасці, вырашаюцца пытанні з адводам зямельнага ўчастка пад закладку апорных канструкцый.
Гэта праект «Гроднаграмадзянпраекта». Даўжыня маста складзе 200 м.
Гродзенцы звярнулі ўвагу, што з будынка па вуліцы Ажэшкі, 42 знікла шыльда «Спорттавары». Instagram-акаўнт крамы…
Іміджавы фільм аб інвестыцыйнай прывабнасці Гродна задумалі ў гарвыканкаме. На яго выдаткуюць бюджэтныя грошы. Відэа…
У Гродне пачалі прадаваць «крамбл кукіс» — амерыканскае печыва з рознымі дадаткамі і салодкімі топінгамі.…
Сацсеткі панк-гурта з Гродна Dzieciukі і сам гэты надпіс у Беларусі прызналі "экстрэмісцкімі матэрыяламі". Паводле фармулёўкі…
У Гродне на продаж выставілі дом на 2-м Падольным завулку - па суседстве з рэстаранам…
Міліцыя Грjдзенскай вобласці маніторыла Інтэрнэт і занепакоілася "нацызмам" сярод школьнікаў. Яны "зігуюць", слухаюць музыку Трэцяга…