Гандлёвых кропак «фікс прайс», дзе ўвесь асартымент прапануецца па фіксаваных цэнах, у Гродне стане больш. Першая ў нашым горадзе крама расійскай гандлёвай сеткі Fix Price адкрыецца ў чацвер, 28 сакавіка, піша «Вячэрні Гродна».
Яна запрацуе ў гандлёвым цэнтры на Пушкіна, 31, на месцы дыскаўнтэра «Капеечка». Зараз ідуць апошнія падрыхтоўкі.
Як распавялі ў краме, яна будзе працаваць з 9:00 да 21:00 штодня. Цэны — рубель, два і тры. Будуць тавары і па 50 капеек. Адметная асаблівасць — можна купіць прадукты харчавання. Напрыклад, вафлі, цукеркі, іншыя непсавальныя тавары. У «Еўрашопе» або «Усё за капейкі» падобны асартымент не прадстаўлены.
Даведка
Fix Price — найбуйнейшая расійская гандлёвая сетка ў фармаце фіксаванай цэны. Налічвае больш за 3 тысячы магазінаў, у Беларусі - каля 30. Адзіны ў Гродзенскай вобласці магазін сеткі быў адкрыты ў лістападзе 2018 гадоў ў Слоніме.