Зімовыя вакацыі, на якія зачынялася назіральная зона на даху гродзенскага ГД «Нёман», нарэшце скончыліся: наверх зноў могуць трапіць усе жадаючыя. Як і раней, падняцца на дах можна на панарамным ліфце або па лесвіцы, піша “Вячэрні Гродна”.

У нядзелю ў абед тут было каля дваццаці чалавек: фатаграфаваліся ці сядзелі на лавачках з кавай, якую купілі на першым паверсе.

Па словах дырэктара ГД «Нёман» Аляксея Яўлаша, доступ на дах будзе абмежаваны ў выпадку сюрпрызаў прыроды – снегу і галалёдзіцы. Над кафэ “Дах свету” змантаваны шацёр.

– Адкрыццё кафэ запланавана да майскіх святаў. Думаю, да таго моманту будзе дастаткова цёпла, каб сядзець за столікамі было камфортна і прыемна, – дадаў Аляксей Яўлаш.

Аглядную пляцоўку над універмагам (на вышыні 25 метраў) пачалі ўладкоўваць у сакавіку 2017 года. Зона займае 800 квадратных метраў. З моманту адкрыцця ў жніўні 2018 года да зімовай паўзы яе наведала па самых «асцярожным» падліках каля 200 тысяч чалавек.