Пенсіянер з гарадскога пасёлка Астрына Шчучынскага раёна пакінуў ВАЗ у боксе. Калі прыйшоў за машынай, выявіў, што яна часткова разукомлектована, паведамляе міліцыя.

Неўстаноўленая асоба ноччу сарвала замак з дзвярэй, і з «Жыгулёў» зняла люстэрка, 4 колы, высакавольтныя драты, радыятар. Быў выкрадзены дамкрат, а таксама 20 літраў бензіну, каністра маторнага масла, антыфрыз, тармазная вадкасць і два акумулятара. Агульная шкода ад дзеянняў зламысніка склала 600 рублёў. Яго асоба высвятляецца, крымінальная справа ўзбуджаная па артыкуле «Крадзеж».