Дзяўчаты і маскот з групы падтрымкі хакейнага «Нёмана» 24 сакавіка выйшлі ў цэнтр Гродна, каб запрасіць гараджан на чарговы матч фарм-клуба, які можа стаць у гэты вечар чэмпіёнам Беларусі. Гродзенцы за крок ад запаветнага кубка.
«Запрашаем усіх на хакей з удзелам каманд „Нёман-2“ — „Юніёр“, — распавядае прэс-аташэ каманды Віталь Гарбацюк. — Уваход вольны. Будзем рады, калі арэна ў гэты вечар запоўніцца максімальна. Для нашай каманды сённяшняя сустрэча вельмі важная: калі мы перамагаем, то становімся чэмпіёнам краіны».
На апошні матч каманды «Нёман-2» у Гродна прыйшло каля 1400 чалавек. У фінальнай серыі супраць мінскага «Юніёра» чырвона-чорныя вядуць 3:1. Серыя доўжыцца да 4-х перамог.
«Сёння пятая гульня і, такім чынам, можа быць вырашальная перамога для „Нёмана“. У гісторыі каманды былі тры трэція месцы, тры другія, а чэмпіёнам мы ніколі не станавіліся. Таму сёння мы можам напісаць новую старонку ў гісторыі нашага клуба», — дадаў Віталь Гарбацюк.
Матч «Нёман-2» — «Юніёр» пачнецца ў 17:00. Уваход вольны.
Пліта Ведніка Леаніда Анатольевіча, які, верагодна, загінуў на вайне супраць Украіны, з'явілася ў калумбарыі на…
Драўляны будынак у стылі канструктывізму 1930-х на Міцкевіча, 1 у Гродне перабудуюць у трохпавярховы гатэль…
Макраздымак райка (рус. - радужки) вока можна зрабіць у Гродне на вул. Будзённага. Закаханым прапануюць…
У Нацыянальным агенцтве па турызме прапануюць распрацаваць экскурсію "Па святынях Воранаўшчыны". Аўтар зможа зарабіць 2820…
Раней Дом быту на Замкавай, 4 спрабавалі прадаць ужо чатыры разы. У час аўкцыёну, які…
У Threads беларус Дзяніс выказаў здзіўленне наконт таго, што ў гасцініцах і гатэлях Гродна ўсе…