Дзяўчаты і маскот з групы падтрымкі хакейнага «Нёмана» 24 сакавіка выйшлі ў цэнтр Гродна, каб запрасіць гараджан на чарговы матч фарм-клуба, які можа стаць у гэты вечар чэмпіёнам Беларусі. Гродзенцы за крок ад запаветнага кубка.

«Запрашаем усіх на хакей з удзелам каманд „Нёман-2“ — „Юніёр“, — распавядае прэс-аташэ каманды Віталь Гарбацюк. — Уваход вольны. Будзем рады, калі арэна ў гэты вечар запоўніцца максімальна. Для нашай каманды сённяшняя сустрэча вельмі важная: калі мы перамагаем, то становімся чэмпіёнам краіны».

На апошні матч каманды «Нёман-2» у Гродна прыйшло каля 1400 чалавек. У фінальнай серыі супраць мінскага «Юніёра» чырвона-чорныя вядуць 3:1. Серыя доўжыцца да 4-х перамог.

«Сёння пятая гульня і, такім чынам, можа быць вырашальная перамога для „Нёмана“. У гісторыі каманды былі тры трэція месцы, тры другія, а чэмпіёнам мы ніколі не станавіліся. Таму сёння мы можам напісаць новую старонку ў гісторыі нашага клуба», — дадаў Віталь Гарбацюк.

Матч «Нёман-2» — «Юніёр» пачнецца ў 17:00. Уваход вольны.

"Можам упершыню стаць чэмпіёнам". Група падтрымкі "Нёмана" запрасіла гродзенцаў на хакей

Перадрук матэрыялаў Hrodna.life магчымая толькі з пісьмовага дазволу рэдакцыі. Кантакт info@hrodna.life