Навіны

Нямецкага выкладчыка, які 5 год працаваў у Гродне, не пусцілі ў Беларусь напярэдадні Дня Волі

Навуковец Андрэ Бём разам з жонкай Аленай і дзецьмі 22 сакавіка ехаў з Украіны ў Беларусь. Алена родам з Беларусі, тут жывуць яе бацькі. Але сям’ю ў краіну не пусцілі.

Як напісала ў фэйсбуку Алена, на беларускай мяжы іх не прапусцілі з-за знешняга выгляду пашпарта — ён быў падклеены. Пазней Андрэ напісаў у фэйсбуку, што яму забаранілі ўезд у Беларусь акурат напярэдадні святкавання Дня Волі ў Гродне. У Андрэ ёсць дзейсная беларуская віза да канца лета, але ён не ўпэўнены, ці будзе спрабаваць яшчэ раз трапіць у Беларусь.

Філолаг-славіст Андрэ Бём 10 гадоў працаваў у беларускіх універсітэтах па праграме акадэмічных абменаў: 5 год у БДУ і 5 год у ГрДУ. У Гродне пазнаёміўся са сваёй будучай жонкай Аленай. Зараз яны жывуць ва Украіне, дзе Андрэ працуе. Разам з дзецьмі сям’я хацела, між іншым, наведаць бацькоў Алены, каб дзеткі пабачыліся з бабуляй і дзядулем.

У 2015 годзе Андрэ Бём разам з былой журналісткай БелаПАН Марынай Рахлей выдаў турыстычны даведнік па Беларусі «Weißrussland: Mit Minsk, Brest, Hrodna, Homel, Mahiljou und Vicebsk».

Падзяліцца

Апошнія запісы

У Гродне пройдзе штогадовы гарадскі выпускны — будзе больш за 2,6 тыс. удзельнікаў

Гарадскі выпускны пройдзе 13 чэрвеня на Савецкай плошчы. Запланавана ўрачыстае шэсце і выступленні беларускіх артыстаў.…

13 мая 2025

Mrs Globe з Гродна Лана Глумакова напісала кнігу пра «жаночы магнетызм»

Заснавальніца рэкламнага агенцтва "На ўра" і ўдзельніца конкурсаў прыгажосці Лана Глумакова выпускае кнігу "Жаночы Магнетызм…

13 мая 2025

Квізы, дэгустацыі і касцюміраваныя экскурсіі. Куды пайсці на Ноч музеяў 2025 у Гродне і вобласці

Ноч музеяў пройдзе ў Беларусі 17 траўня. У Гродне абяцаюць квізы і касцюміраваныя экскурсіі. У…

13 мая 2025

На Юбілейным возеры ў Гродне з’явіцца «Князь Гедымін»

Для мадэрнізацыі пляжу на Юбілейным возеры купяць абсталяванне. Там з'явяцца гульнявы комплекс "Князь Гедымін" з…

13 мая 2025

Банкруціцца гродзенская IT-кампанія, якая супрацоўнічала з фірмамі з Канады і ЗША

Гродзенская IT-кампанія "Цэнтр Прагрэсіўных Распрацовак" падала заяву аб банкруцтве. Доўг фірмы - амаль 302 тыс.…

12 мая 2025

Гатовы бізнэс: на «Куфар» прадаюць бота для запісу на польскую візу

На пляцоўцы «Куфар» з'явіліся аб'явы аб продажы гатовых ботаў, якія дапамагаюць адшукаць і заняць вольныя…

12 мая 2025