23 сакавіка ў 12.00 у царкве пройдзе багаслужэнне і малітва за Беларусь. Пра гэта паведамілі прадстаўнікі аргкамітэту святкавання. Таксама святары розных канфесій выступяць з прамовамі на Дні Волі.
А з 13.00 да 17.00 пройдзе святкаванне 101-гадовых угодкаў узнікнення БНР. Яно пройдзе ў фармаце фестывалю з канцэртам, фудтракамі, рамеснікамі і палітычнай алеяй. Выступяць Зміцер Вайцюшкевіч, Крама, «Дай Дарогу!», Лявон Вольскі і Dzieciuki.