Аблаткі - тонкі белы хлеб, адзін з сімвалаў Раства ў католікаў - пякуць у Навагрудскім манастыры сясцёр-назаратанак. Гэта адзіная такая пякарня ў Гродзенскай вобласці, паведаміла БелТА.
![У Навагрудку ўжо ў жніўні рыхтуюцца да Раства. Глядзіце, як у манастыры выпякаюць аблаткі](https://hrodna.life/wp-content/uploads/2022/08/Ablatki-2-800x533.jpg)
Як гатуюць аблаткі
Аблаткі гатуюць тры сястры. На выпяканне сёстры вылучаюць штодзённа чатыры гадзіны.
Асноўныя інгрыдыенты — вада і мука вышэйшага гатунку. Выпяканне адбываецца на прэсах з выгравіраваным клішэ. На іх — выявы калядных сюжэтаў. Пасля выпякання аблаткі змяшчаюць у спецыяльную шафу, каб яны напіталіся вільгаццю, а потым разразаюць.
Чытайце таксама: В Беларуси может появиться новая святая — монахиня из Новогрудка, уцелевшая во время Второй мировой