22 сакавіка прыблізна ў 09:30 на скрыжаванні Кірава і Сацыялістычнай сутыкнуліся два аўтамабілі. У выніку ДТЗ на некаторы час на цэнтральных вуліцах горада былі перашкоды руху. Супрацоўнікі ДАІ, якія аператыўна прыбылі на месца аварыі, перагналі машыны ў адзін з двароў, каб нармалізаваць рух па цэнтральных вуліцах.

ДТЗ на скрыжаванні Кірава-Сацыялістычная здараюцца часта. З-за аварый у гэтым месцы ў цэнтры Гродна імгненна ўтвараюцца вялікія заторы. Таму ў такіх сітуацыях супрацоўнікі ДАІ для нармалізацыі руху пераганяюць машыны ў бліжэйшы двор.

Фотафакт: на Кірава-Сацыялістычнай чарговае ДТЗ
Фотафакт: на Кірава-Сацыялістычнай чарговае ДТЗ
Фотафакт: на Кірава-Сацыялістычнай чарговае ДТЗ

Перадрук матэрыялаў Hrodna.life магчымая толькі з пісьмовага дазволу рэдакцыі. Кантакт info@hrodna.life