22 сакавіка прыблізна ў 13:50 адбылася другая за дзень аварыя на скрыжаванні Кірава-Сацыялістычная. Як і ў першым выпадку, сутыкнуліся два легкавыя аўтамабілі.

Калі раніцай у аварыю трапілі дзве «Аўдзі», і супрацоўнікам ДАІ аператыўна ўдалося нармалізаваць рух, то ў абедзенны час рух у цэнтры горада спыніўся. Гэтым разам у ДТЗ патрапілі «Сітраен» і «Вольва». На месцы ДТЗ працуюць супрацоўнікі ДАІ.

Цэнтр спыніўся: другая за дзень аварыя на скрыжаванні Кірава-Сацыялістычная
Цэнтр спыніўся: другая за дзень аварыя на скрыжаванні Кірава-Сацыялістычная
Цэнтр спыніўся: другая за дзень аварыя на скрыжаванні Кірава-Сацыялістычная

Перадрук матэрыялаў Hrodna.life магчымая толькі з пісьмовага дазволу рэдакцыі. Кантакт info@hrodna.life