У Фарным касцёле Св. Францішка Ксаверыя 23 сакавіка, а 17.30, якраз пасля заканчэння Свята Незалежнасці ў Каложскім парку, адбудзецца каталіцкая імша за Беларусь.

А. Антоні Грэмза патлумачыў, што сам на святочнае мерапрыемства не пойдзе, бо цяпер у каталікоў Вялікі пост. Вернікі жа могуць наведаць свята і паслухаць канцэрт, не беручы ў ім актыўнага ўдзелу.