22 сакавіка прыблізна ў 13:50 адбылася другая за дзень аварыя на скрыжаванні Кірава-Сацыялістычная. Як і ў першым выпадку, сутыкнуліся два легкавыя аўтамабілі.
Калі раніцай у аварыю трапілі дзве «Аўдзі», і супрацоўнікам ДАІ аператыўна ўдалося нармалізаваць рух, то ў абедзенны час рух у цэнтры горада спыніўся. Гэтым разам у ДТЗ патрапілі «Сітраен» і «Вольва». На месцы ДТЗ працуюць супрацоўнікі ДАІ.