Штраф на мяжы можна атрымаць за фота- і відэаздымку, размовы па мабільным тэлефоне, якія перашкаджаюць праводзіць мытныя і іншыя віды кантролю, а таксама за саму адмову ад праверкі. Гродзенская рэгіянальная мытня расказала, за што штрафавала і штрафаваць будзе.

За парушэнне рэжыму ў пункце пропуску Гродзенская рэгіянальная мытня з пачатку 2019 года да адміністрацыйнай адказнасці па арт. 23.32 КаАП («Парушэнне рэжыму ў пунктах пропуску») прыцягнула каля 40 чалавек. У 2018 годзе такіх парушэнняў было каля 200.

Людзі перашкаджалі мытнаму кантролю або адмаўляліся ад яго. Таксама былі выпадкі, калі яны спрабавалі знішчыць таварасуправаджальныя дакументы або перагрузіць тавар з адной машыны ў іншую, каб ухіліцца ад мытных плацяжоў.

Напрыклад, тры грамадзяніна Казахстана ў лютым 2019 года года проста ў пункце пропуску перагружалі запчасткі з аднаго аўтобуса ў іншы. Адзін з іх перамяшчаў аўтамабіль у якасці тавару, і, перадаўшы запчасткі іншым асобам, ён меў намер ухіліцца ад выплаты мытных плацяжоў. Усе трое парушальнікаў прыцягнуты да адміністрацыйнай адказнасці ў выглядзе штрафу без дэпартацыі.

Пры гэтым парушэннямі рэжыму ў пункце пропуску таксама лічыцца тое, што чалавек пакінуў тавар без нагляду або паклаў грошы ў свае дакументы, пададзеныя для праверкі, самавольна перасоўваўся, фатаграфаваў або здымаў відэа, размаўляў па тэлефоне і гэта перашкаджала праводзіць мытны і іншыя віды кантролю.

У 2019 годзе за фотаздымку ў пункце пропуску на беларуска-літоўскай мяжы ўжо прыцягнулі да адказнасці расіяніна.


hrodna.life/articles/yak-myazha-z-polshchay-zmyanila-zhyiccyo-belarusau/

Даведка

Па арт. 23.32 КаАП прадугледжана пакаранне ў выглядзе штрафу да ста базавых велічынь з дэпартацыяй або без дэпартацыі, за непадпарадкаванне законнаму патрабаванню службовай асобы дзяржорганаў пры выкананні ім службовых паўнамоцтваў па арт. 23.4 КаАП — штраф да пяцідзесяці базавых велічынь або адміністрацыйны арышт. Адна базавая велічыня цяпер у Беларусі - 25,5 рубля, напоминает t*t.by.


hrodna.life/2019/03/01/myazha/