BMW ехаў па вуліцы Перамогі з боку скрыжавання з Пестрака, калі яго пад вуглом занесла на раздзяляльную паласу. На ёй машына ўрэзалася ў стойку дарожнага знака «Напрамкі руху па палосах» і змяла чатыры пралёты раздзяляльнай агароджы. Усе адбылося 20 сакавіка і было зафіксавана на відэарэгістратар машыны Дэпартамента аховы, якая якраз ехала насустрач.
Адзін з пралётаў знесенай агароджы ледзь не ўдарыў патрульную «Ніву», паведамляе gaigrodno.by.
Супрацоўнікі міліцыі забралі ключы ад машыны, і затрымалі 28-гадовага кіроўцу. Той відавочна знаходзіўся ў стане алкагольнага ап’янення, аднак праходзіць медыцынскі агляд і даваць тлумачэнні адмовіўся.
Права кіравання кіроўца ніколі не меў. У момант ДТЗ у машыне знаходзіліся два чалавекі.
У акцыях на 9 траўня, прысвечаных святкаванню 80-годдзя перамогі, вырашылі задзейнічаць жывёл. Сабаку па мянушцы…
Супрацоўнікі "Гродназелянбуда" ўжо ўпрыгожваюць аркі на Савецкай кветкамі. У сацсетках з'яўляецца ўсё больш відэа з…
У траўні на даху комплексу «Бровар Гродна» з'явіўся флюгер. Пры рэстаўрацыі гродзенскага піўзавода інвестару было…
Гродзенскі краязнаўца Аляксандр Перагудаў знайшоў у расійскіх фондах шэраг малавядомых здымкаў Гродна часоў Першай сусветнай…
У траўні беларусы сталі актыўна абмяркоўваць знікненне бульбы з паліц у крамах. Звярнулі ўвагу і…
Гарадское і сельскае насельніцтва Беларусі скарачаецца. Згодна з Белстатам, у Гродне і Лідзе сітуацыя выглядае…