У Гродне пройдзе планавая вакцынацыя хатніх жывёл ад шаленства – дзе і калі зрабіць прышчэпку (графік)

Прышчапіць свайго хатняга ўлюбёнца ад шаленства гродзенцы змогуць у ЖЭСах ў пачатку красавіка, паведамляе “Вячэрні Гродна”.

Гродзенская ветэрынарная служба нагадвае, што своечасова праведзеная імунізацыя дае практычна поўную абарону ад небяспечнага віруснага захворвання шаленства. Для выгоды гараджан штогод вясной у ЖЭСах горада ветэрынарная служба праводзіць вакцынацыю хатніх гадаванцаў. У гэтым годзе зрабіць прышчэпку можна будзе з 1 красавіка.


Кота-строфа і сабачае жыццё. Што ў Гродне з бадзяжнымі жывёламі і як гэта выправіць

Пасля нападу сабакі на дзіця пракуратура праверыла ўмовы ўтрымання жывёл


Графік правядзення вакцынацыі сабак і катоў супраць шаленства і агляду іх на мікраспарыі ў ЖЭСах г. Гродна у 2019 годзе

Дата

№ ЖЭС

Час

Адрас правядзення

1 красавіка

1

1100-1800вул. Карбышава, 9

1 красавіка

2

1100-1800вул. Горкага,71

2-3 красавіка

4

1100-1800вул. Сав. Пагранічнікаў, 102а

2-3 красавіка

4

1100-1800вул. Л. Чайкінай, 49

4 красавіка

5

1100-1800вул. Сацыялістычная, 33

4 красавіка

6

1100-1800вул. Мулярская, 4

5 красавіка

7

1100-1800вул. Міра, 5

5 красавіка

8

1100-1800вул. Горкага, 26

8-9 красавіка

9

1100-1800вул. Урублеўскага, 56

8-9 красавіка

11

1100-1800БЛК, 40

10-11 красавіка

12

1100-1800пр-т. Кляцкога, 102

10-11 красавіка

13

1100-1800вул. Дзяржынскага, 113А

12 красавіка

14

1100-1800вул. Пестрака, 12

12 красавіка

15

1100-1800вул. Рэпіна, 9а

15-16 красавіка

17

1100-1800пр-т. Кляцкога, 64

15-16 красавіка

19

1100-1800вул. Брыкеля, 25/2

17-18 красавіка

20

1100-1800вул. Кабяка, 2 а

17-18 красавіка

6

(бывший 21)

1100-1800вул. Шчорса, 30а

22-23 красавіка

15

(бывший 22)

1100-1800Фолюш 15/189

19 красавіка

23

1100-1800вул. Цэнтральная, 4А

19 красавіка

24

1100-1800вул. Таўлая, 68

Штодня прышчапіць свайго гадаванца можна ў Гродзенскай гарветстанцыі па адрасе: 230013, г. Гродна, вул. Карскага, 45. Тэлефон: 8 (0152) 722442

Штогадовая вакцынацыя супраць шаленства абавязковая для ўсіх сабак і катоў. За ўхіленне ад правядзення вакцынацыі альбо за парушэнне тэрмінаў вакцынацыі прадугледжана адміністрацыйная адказнасць (частка 1 арт. 15.46 КаАП Рэспублікі Беларусь).

P.S. Рабіць прышчэпкі супраць шаленства трэба ўсім хатнім сабакам, коткам і іншым платаядным, не залежна ад таго, выходзіць жывёла з дому ці не.

У Гродне пройдзе планавая вакцынацыя хатніх жывёл ад шаленства - дзе і калі зрабіць прышчэпку (графік)

Каментары

Spelling error report

The following text will be sent to our editors: