BMW ехаў па вуліцы Перамогі з боку скрыжавання з Пестрака, калі яго пад вуглом занесла на раздзяляльную паласу. На ёй машына ўрэзалася ў стойку дарожнага знака «Напрамкі руху па палосах» і змяла чатыры пралёты раздзяляльнай агароджы. Усе адбылося 20 сакавіка і было зафіксавана на відэарэгістратар машыны Дэпартамента аховы, якая якраз ехала насустрач.

Адзін з пралётаў знесенай агароджы ледзь не ўдарыў патрульную «Ніву», паведамляе gaigrodno.by.

Супрацоўнікі міліцыі забралі ключы ад машыны, і затрымалі 28-гадовага кіроўцу. Той відавочна знаходзіўся ў стане алкагольнага ап’янення, аднак праходзіць медыцынскі агляд і даваць тлумачэнні адмовіўся.

Права кіравання кіроўца ніколі не меў. У момант ДТЗ у машыне знаходзіліся два чалавекі.

П'яны бяспраўнік збіў знак і 4 пралёта агароджы, і ўсё гэта засняў сустрэчны патруль