Старшыня непрызнаванага ўладамі Саюза палякаў Беларусі Анжаліка Борыс была дапытаная супрацоўнікамі міліцыі ў сувязі з адміністрацыйнай справай супраць яе за арганізацыю „незаконнага масавага мерапрыемства „Гарадзенскія Казюкі”, – гэты кірмаш арганізуецца Саюзам палякаў, піша znadniemna.pl.

Анжаліцы Борыс пагражае справа за арганізацыю „Казюкаў” у Гродне

У доказ таго, што Анжаліка Борыс арганізавала кірмаш, супрацоўнікі міліцыі паказалі ёй справаздачу пра мерапрыемстве, якая была апублікаваная на партале znadniemna.pl.

[the_ad id=”112956″]

– У памяшканне, дзя знаходзіцца Саюз палякаў, прыйшлі міліцыянты з Ленінскага РАУС. Цікавіліся справай арганізацыі кірмашу „Казюкі”. Паказалі здымкі з нашага парталу znadniemna.pl. Арганізатарам гэтых „Казюкаў” быў Саюз палякаў і Генеральнае консульства ў Гародні. „Казюкі” адбыліся на прыватнай тэрыторыі, ля якой знаходзяцца абодва памяшканні, якія мы арандуем. Я была дапытана пад пратакол як арганізатар гэтага мерапрыемства, – расказала Анжаліка Борыс карэспандэнту Радыё Рацыя.

Анжаліцы Борыс пагражае справа за арганізацыю „Казюкаў” у Гродне

“Казюкі”, арганізаваныя непрызнаным беларускімі ўладамі Саюзам палякаў, прайшлі сёлета 3 сакавіка ў дворыку польскага консульства на Будзёнага. У свяце прымалі ўдзел сотні актывістаў СПБ з розных рэгіёнаў краіны.


Альтэрнатыўныя “Казюкі” прайшлі ў дворыку консульства на Будзёнага


Чарговы допыт стаў чацвёртым для Анжалікі Борыс за гэты месяц. Каля тыдня таму ў якасці прадстаўніка фірмы „Клерыгата” яна прысутнічала на допыце метадыстаў-кансультантаў з Польшчы, якія былі накіраваныя ў Гродна Цэнтрам развіцця польскай адукацыі за мяжой пры Міністэрстве адукацыі Польшчы. Метадысты працуюць як валанцёры, але міліцыя спрабавала абвінаваціць іх у нелегальнай працы ў Беларусі


«Пачыналі з 20 рамеснікаў, а сёння іх сотні». Арганізатар першых “Казюкоў” пра адраджэнне кірмаша ў Гродне