Студэнты ГрДУ расказалі Hrodna.life, што ФГКіТу на час правядзення свята паставілі пары. А студэнтам матфака сказалі напісаць заяву, каб паехаць у суботу дамоў.

Студэнты кажуць, што пары па суботам былі і раней, але ў першай палове дня, а не другой. Цікава, што студэнтам факультэту гісторыі, камунікацыі і турызму змянілі корпус для правядзення заняткаў - з таго, што знаходзіцца на Кастрычніцкай на Леніна, які знаходзіцца далей ад правядзення Дня Волі.

Каментар у прэс-службе ўніверсітэту пакуль узяць не атрымалася.

Гродзенскім студэнтам загадалі падчас Дня Волі ісці на пары або ехаць дамоў

Свята адбудзецца 23 сакавіка з 13.00 да 17.00 ў Каложскім парку. Святкаванне пройдзе ў фармаце фестывалю. Выступяць Dzieciuki, Лявон Вольскі, Крама, Зміцер Вайцюшкевіч і «Дай Дорогу!».