У Гродне ў навагоднюю ноч падлетак атрымаў пашкоджанні рукі ад выбуху петарды. Гэта адзінае за ноч здарэнне, пра якое расказаў канал гродзенскай міліцыі.
Больш за 45 000 чалавек бралі ўдзел у святочных мерапрыемствах па ўсёй Гродзенскай вобласці. Надзвычайных сітуацый у месцах гулянняў не адбылося.
Адзінае здарэнне, пра якое паведаміла міліцыя, адбылося каля 2 гадзін ночы на вуліцы Савецкіх пагранічнікаў у Гродне. Там 14-гадовы падлетак атрымаў пашкоджанні рукі ад разрыву петарды. Хлопца даставілі ў шпіталь хуткай медыцынскай дапамогі.
Не было здарэнняў у навагоднюю ноч і па лініі МНС. Аднак у апошні дзень 2023 года здарыліся два пажары. У вёсцы Ражанка Шчучынскага раёна раніцай гарэў жылы дом — загінуў сын гаспадыні. Апоўдні гарэла гаспадарчая пабудова ў аграгарадку Станцыя Ашмяны Ашмянскага раёна — людзі не пацярпелі.