Ранняй раніцай 1 студзеня на Кляцкова невядомы збіў дзяўчыну на аўто і ўцёк.

Каля 3.40 аўтамабіль, як мяркуецца белага колеру, на пешаходным пераходзе наехаў на 19-гадовую дзяўчыну. Яна разам з іншым пешаходам пераходзіла праспект Кляцкова ў раёне крамы “Квасовский” (былая “Ніка”) і, не дайшоўшы да тратуара лічаныя метры, была збітая машынай.

Дзяўчына шпіталізавана, яе жыццю нічога не пагражае.

ДАІ просіць грамадзян, якім што-небудзь вядома пра абставіны здарэння, звярнуцца па тэлефоне 797505 або 102.

Ахвяруй 1,5% ад падаткаў у Польшчы