Карыстальнік форуму Onliner.by паведаміў пра тое, што на трасе недалёка ад Іўя ў кювеце апынуўся грузавы аўтамабіль. Ёсць меркаванне, што кіроўцу магло стаць дрэнна за рулём.
– Заснуў альбо дрэнна стала, – выказаў меркаванне чытач.
На месцы здарэння знаходзяцца супрацоўнікі ДАІ, а таксама ратавальнікі і хуткая дапамога.
Карэспандэнту Onliner сведка паведаміў, што ДТЗ здарылася на трасе М6 (Мінск – Гродна).
– Як ехаць у напрамку Мінска, пасля Іўя, дзе сканчаецца рамонт дарогі і пачынаецца двухпалоска ў абодва бакі, – растлумачыў EvgenKot2. – Вось метраў праз 500 гэты грузавік з’ехаў прама ў знак. Іншых машын не было, на зямлі перад аўтамабілем МНС ляжала накрытае цела.


