Апоўдні 20 сакавіка адбылося ўрачыстае адкрыццё бістро «Абед-Буфет». Наведвальнікі імпрэзы маглі самі праверыць, што можна атрымаць на абед за 3,5 рублі і якія дадаткі да яго можна ўзяць бясплатна.
Таксама прапануюць абеды на вынас і дастаўку ежы ў офіс. Праўда, замову на дастаўку прымаюць пры колькасці ад 20 абедаў.
У дзень адкрыцця бістро прапанавалі 2 супы, 8 салатаў ці закусак і 6 гарачых страваў з гарнірамі, а таксама морсы і кампоты. У продажы ёсць пірагі ды іншая свежая выпечка. Адна з фішак установы — бясплатныя запраўкі для салатаў і соўсы для гарачага. Іх можна браць колькі хочаш.
Агулам кажуць, што ў новай установе можна будзе атрымаць абслугоўванне і ежу больш высокага ўзроўню па коштах звычайнай сталоўкі.