30 сакавіка Беларусь у 11 раз далучаецца да глабальнай экалагічнай акцыі “Гадзіна Зямлі”. З гэтай нагоды таварыства “Зялёная сетка” запусціла фотаконкурс. У ім вызначылі дзве намінацыі і падрыхтавалі прызы пры падтрымцы першай zerowaste крамы Zerro.by.

Напярэдадні 30 сакавіка – у дзень, калі планета пагрузіцца на гадзіну ў цемру падчас акцыі “Гадзіна Зямлі” – таварыства “Зялёная сетка” запрашае прыняць удзел у фотаконкурсе.

Гадзіна Зямлі адна з самых маштабных экалагічныя акцый, закліканая нагадаць зямлянам пра глабальныя праблемы чалавецтва: змяненне клімата, вычарпальнасць прыродных рэсурсаў і забруджванне наваколля. У 2019 годзе Беларусь далучыцца да яе ў 11-ы раз.

Калі вы хочаце не проста стаць удзельнікам сусветнага івэнта, а быць яго актыўным суарганізатарам, прымайце ўдзел у фотаконкурсе таварыства “Зялёная сетка” да Гадзіны Зямлі. Фіксуйце гістарычны момант пагружэння нашай краіны ў цемру!

Удзельнічаць можна ў адной з прапанаваных намінацый:

  •  Загадзя знайдзіце ў сваім горадзе аб’ект (гістарычны будынак ці гандлёвы
    цэнтр – значэння не мае) ці стварыце такі аб’ект самі, звярнуўшыся ў адказныя
    дзяржорганы, які будзе адключацца 30 сакавіка з 20.30 да 21.30. Зафіксуйце
    гэты факт у зручным для вас фармаце: відэа ці фота (відэа – момант
    адключэння; фота – да і пасля адключэння).
  •  Прыміце больш камерны ўдзел у Гадзіне Зямлі і раскажыце пра гэта нам. 30
    сакавіка прыдумайце для сябе чым цікавым, забаўным і карысным можна
    заняцца ў “цёмную” гадзіну, з 20.30 да 21.30. І зрабіце пра гэта невялікі
    фотарэпартаж з аповелам.

Размясціце вашыя здымкі / відэа ці фотагісторыі з вечара ва ўласных сацыяльных сетках 30 сакавіка, адзначыўшы ў Facebook (@Зелёный портал), ВКонтакте (@Зелёный портал), Instagram (@grennbelarus) і абавязкова праставіўшы хэштэгі #гадзіназямлі2019, #часземли2019, #earthhourbelarus2019.

У панядзелак, 1 красавіка, пры дапамозе рандомнага лічыльніка мы вызначым пераможцаў у кожнай намінацыі. Увага! Прымаць удзел можна толькі ў адной з намінацый.

Прызы:

  • За ўдзел у першай намінацыі – брэндзіраваная экасумка, флэшка і блакнот ад таварыства Зялёная сетка і прыемнасць ад першай беларускай zerowaste крамы Zerro.by – шматразовы кубачак Ecoffee cup на 400 мл.
  • За ўдзел у другой намінацыі – брэндзіраваная экаторба і флэшка ад таварыства Зялёная сетка і прыемнасць ад першай беларускай zerowaste крамы Zerro.by – набор шматразовых мяшэчкаў з тканіны.