У раёне вуліц Агінскага і Айчыннай будуюць сярэднюю школу № 41, якая стане самай вялікай у вобласці, піша «Вячэрні Гродна».
Па словах старшыні гарвыканкама Мечыслава Гоя, там з’явіцца поле са штучным пакрыццём і будзе адкрыты філіял футбольнай школы «Нёмана». Гэта дазволіць дзецям з Альшанкі займацца футболам у сябе ў мікрараёне.
Новая школа разлічана на 44 класы і змесціць больш за тры тысячы вучняў. Школа будзе пабудаваная да канца лета, і ў верасні дзеці пачнуць навучальны год у новых сценах.