Глядзіце, якая арыгінальная велапаркоўка ёсць у Гродне

Каля Гродзенскага ліцэя будаўнікоў №1 велааматары заўважылі арыгінальную паркоўку для двухколавага транспарту ў выглядзе слова «Гродна». Гэта праект групы навучэнцаў.

Аказваецца, такая велапаркоўка з’явілася яшчэ вясной 2018 года пасля ўдзелу прадстаўніка ліцэя Максіма Мардзечка ў конкурсе «100 ідэй для Беларусі».

Пра існаванне велапаркоўкі на вуліцы Янкі Купалы ведаюць толькі навучэнцы ліцэя, звычайным гараджанам заўважыць яе няпроста. У сезон паркоўка заўсёды запоўненая роварамі навучэнцаў.

У лютым 2018 года пасля конкурсу «100 ідэй для Беларусі» ў Гродзенскім абласным камітэце ГА “БРСМ” адзначалі, што велапаркоўкі ў выглядзе значных для горада будынкаў і надпісаў з’явяцца на новым турыстычным маршруце ў цэнтры Гродна.

“Ініцыятыва будзе падтрымана. Рэалізацыя яе намечана на 2018 год. Велапаркоўкі звяжуць турыстычны маршрут, які будзе пракладзены па цэнтральнай частцы горада, – казалі ў абкаме. – Праект будзе спрыяць як павышэнню турыстычнай прывабнасці Гродна, так і развіццю веласіпеднага руху».

На 2019 г. рэалізавана толькі адна велапаркоўка па праекце навучэнцаў ліцэя. У 2017 годзе ў навучальнай установе адзначалі, што зацікаўлены зрабіць не толькі адну, але і стварыць цэлую сетку арыгінальных велапарковак па горадзе або вобласці.

Калі вы знайшлі ў тэксце памылку або абдрукоўку, калі ласка, паведаміце нам, выбраўшы адпаведны фрагмент і націснуўшы клавішы Ctrl+Enter.

Перадрук матэрыялаў Hrodna.life магчымы толькі з пісьмовага дазволу рэдакцыі. Звяртайцеся info@hrodna.life

Каментары

Spelling error report

The following text will be sent to our editors: