Другакурснік будаўнічага Ліцэя № 1 Максім Мардзечка стварыў макет арыгінальнай велапаркоўкі для вуліц Гродна. Праект маладога гродзенца можа стаць элементам добраўпарадкавання, месцам адпачынку і сімвалам горада. Ідэю хлопец падаў на конкурс «100 ідэй для Беларусі».

Максім сам амаль штодзень ездзіць на ровары і пра неабходнасць велапарковак у горадзе ведае не па чутках. Ён вучыцца на зваршчыка і, калі пераможу на конкурсе, можа сам на базе ліцэя стварыць велапаркоўкі. Для гэтага Максіму трэба каля 400 рублёў каб купіць матэрыялы.

«Такая велапаркоўка можа быць у любым месцы нашага горада. Гэта папулярызацыя здаровага ладу жыцця: запаркаваў ровар і адпачыў. Для пачатку прапаную размясціць такія паркоўкі ў Пышках, каля Юбілейнага возера і Аўгустоўскага канала», — распавядае навучэнец.

Навучэнец будаўнічага ліцэя прапануе гродзенцам арыгінальныя велапаркоўкі
Максім з макетам сваёй велапаркоўкі на конкурсе «100 ідэй для Беларусі»
У ліцэі зацікаўлены зрабіць не толькі адну велапаркоўку, але і стварыць цэлую сетку па горадзе або вобласці.