Глядзіце: літоўскае тэлебачанне зняла праграму пра міжваенны Навагрудак

Літоўская краязнаўчая праграма „Stop juosta“ (“Спыніце стужку”), якая выходзіць на канале LRT, прадставіла выпуск пра архітэктуру міжваеннага Навагрудка. Паглядзець і зразумець перадачу могуць і беларусы – бо літоўскамоўныя фрагменты перакладзены з дапамогай субтытраў.

У праграме выкарыстана багата старых фотаздымкаў, планаў, нават відэазапіс 1930-х гадоў. Таксама можна пабачыць некаторыя цікавыя будынкі знутры.

Пра навагрудскія адметнасці расказваюць краязнаўца і спецыяліст па міжваеннай архітэктуры Уладзімір Садоўскі, супрацоўніца аддзелу культуры Навагрудскага райвыканкама Наталля Жычко і старэйшы навуковы супрацоўнік Навагрудскага гісторыка-краязнаўчага музея Галіна Кавальчук. Таксама ў праграме выказваюцца гісторыкі Касціціс Антанайціс і Томаш Блашчак.

Наступны, ужо 77-ы выпуск праграмы, будзе прысвечаны архітэктуры Магілёва. Раней перадачы здымалі пра архітэктуру 1920-30 гадоў уласна ў Літве.

Каментары

Spelling error report

The following text will be sent to our editors: