Юныя музыкі з Гродна выступілі ў найпрэстыжнейшай канцэртнай зале ЗША

Юныя артысты з Гродна атрымалі ўнікальную магчымасць выступіць на галоўнай музычнай сцэнічнай пляцоўцы ЗША – нью-ёркскім Карнэгі Холе (Carnegie Hall), піша hronika.by.

Дзевяць выхаванцаў гродзенскай музычнай школы адправіліся ў падарожжа ў Паўночную Амерыку, каб стаць удзельнікамі міжнароднага конкурсу, які праходзіў у Нью-Ёрку.

Сярод юных музыкаў з Гродна таксама была 8-гадовая піяністка Аліцыя Лісоўская, якая ўжо не раз выступала ў Амерыцы. Як распавялі яе педагогі, дзяўчынка неверагодна таленавітая, і яе, магчыма, у выніку пастаяннай і ўпартай працы чакае бліскучая музычная будучыня.

Юныя музыкі з Гродна выступілі ў найпрэстыжнейшай канцэртнай зале ЗША

Даведка

Карнегі Хол – канцэртная зала, размешчаная ў сярэднім Манхэтане ў Нью-Ёрку. Зала мае рэпутацыю адной з самых прэстыжных пляцовак у свеце класічнай музыкі, у нашы дні досыць часта ў Карнегі Холе выступаюць найвядомейшыя джазавыя музыкі. Праграма Карнегі Хола распісана практычна штодня, на некалькі гадоў наперад.

Раім пачытаць

Каментары

Spelling error report

The following text will be sent to our editors: