Малюнак з “Казюкаў”: пакуль бацькі-рамеснікі гандлююць, дзеці музыкай зарабляюць на новую гітару

Лена Славінская сёння толькі спявае. На яе гітары грае брат Ваня. Лене – 10 гадоў, а Івану – 11. Яны ўжо не ўпершыню выступаюць на вуліцы ў Гродне.

Сюды яны прыязджаюць са Слоніма разам з бацькамі на кірмашы і фэсты. Пакуль старэйшыя займаюцца сваім рамяством, дзеці выступаюць перад людзьмі. І таксама зарабляюць. Гэтым разам – выступаючы сярод намётаў рамеснікаў на “Казюках”.

«Гэта мая гітара, – кажа Лена. – Сёння ў Гродне я спяваю, а брат грае. Ён з гэтага года пачаў хадзіць у музычную школу, таму я яму дала свой інструмент. Я да таго ж рыхтуюся да конкурсу вакалістаў у Лідзе, а Ваня хоча сабраць грошы на сваю гітару».

У будучыні юныя музыканты хочуць стаць вядомымі артыстамі: таму і імкнуцца часта выступаць перад публікай.

“Становяцца больш дарослымі і адказнымі”

Недалёка працуюць бацькі Таццяна і Станіслаў. Яны мастакі і нармальна ставяцца да таго, што іх дзеці граюць і зарабляюць. Усе заробленыя грошы дзеці аддаюць бацькам.

«У Слоніме ў нас ёсць асноўная праца, але на час выходных ці ў адпачынку ў нас ёсць хобі – падарожнічаць сям’ёй па фестывалях і кірмашах, – распавядае Таццяна Славінская. – Мы з мужам малюем, а дзеці граюць і спяваюць. На масавых мерапрыемствах мы ўсе знаходзімся побач і даглядаем адзін аднога, праблем не ўзнікае. Сям’я ў нас вялікая – шматдзетная, нармальнай гітарай, напрыклад, Івана мы не можам забяспечыць, вось ён і спрабуе сам зарабіць на яе».

Бацькі распавядаюць, што выступаючы на ​​вуліцы дзеці становяцца больш дарослымі і адказнымі, яны перастаюць баяцца сцэны, а гэта для артыста-пачаткоўца самае галоўнае.

«Мы просім дзяцей вучыць дзіцячыя песні, якіх ад іх і чакаюць, але яны хочуць выглядаць старэй і выконваць нешта дарослае».


“Снять маски стыда и побеждать”. Смотрите, как юные гродненки готовятся к большой сцене

Малюнак з "Казюкаў": пакуль бацькі-рамеснікі гандлююць, дзеці музыкай зарабляюць на новую гітару
Малюнак з "Казюкаў": пакуль бацькі-рамеснікі гандлююць, дзеці музыкай зарабляюць на новую гітару
Малюнак з "Казюкаў": пакуль бацькі-рамеснікі гандлююць, дзеці музыкай зарабляюць на новую гітару

Калі вы знайшлі ў тэксце памылку або абдрукоўку, калі ласка, паведаміце нам, выбраўшы адпаведны фрагмент і націснуўшы клавішы Ctrl+Enter.

Перадрук матэрыялаў Hrodna.life магчымы толькі з пісьмовага дазволу рэдакцыі. Звяртайцеся info@hrodna.life

Spelling error report

The following text will be sent to our editors: