Ранейшы маршрут Гродна-Кракаў адновяць з 21 сакавіка замест цягніка Гродна-Глівіцэ, які быў адкрыты з 9 снежня мінулага года, паведамляе «Гродзенская праўда».
Як паведамілі на чыгуначным вакзале Гродна, цягнік № 304/303 Гродна-Кракаў будзе прыбываць у наш горад у 14.10 і адпраўляцца 15.31. Аднак ужо з 31 сакавіка, калі ўвядуць летні расклад цягнікоў, цягнік з Кракава ў Гродна будзе прыбываць у 15.10 і адпраўляцца ў 16.31. На цягніку другога класа PKP Intersity да Кракава можна будзе дабрацца за 8,5 гадзіны.