Плануецца, што кафэ адкрыецца на Савецкай, 13. Цяпер там ідзе рамонт. Якой будзе ўстанова, пакуль невядома. Суседзі будучага кафэ кажуць, што арандатар ім паведамляў, што ўстанова будзе для горада новай і туды з цікавасцю пойдуць людзі.

Вядома, што арандатар памяшкання ўжо мае адно кафэ ў горадзе, яно знаходзіцца ў Пышках. Адкрыццё ўстановы ў цэнтры Гродна запланавана на лета 2019 года.

Улетку на Савецкай адкрыецца яшчэ адно кафэ
Улетку на Савецкай адкрыецца яшчэ адно кафэ

Перадрук матэрыялаў Hrodna.life магчымая толькі з пісьмовага дазволу рэдакцыі. Кантакт info@hrodna.life