Увечары 12 сакавіка стала вядома, што брэсцкае «Дынама» пералічыла гродзенскаму «Нёману» грошы за пераход нападніка Паўла Савіцкага. Сума невядомая.

Арбітраж АБФФ пастанавіў, што берасцейцы абавязаны заплаціць гродзенскаму клубу 265 тысяч долараў за выхаванне футбаліста. 12 сакавіка бос «Дынама» Аляксандр Зайцаў пацвердзіў, што яго клуб выканае рашэнне арбітражу. У выпадку адмовы яго каманду маглі б не дапусціць да ўдзелу ў чэмпіянаце.