За што шанавалі Аляксандра Грыкоўскага. 100-годдзе са дня смерці першага беларускага настаўніка у Гродне

13 сакавіка споўнілася 100 год са дня смерці перашага беларускага настаўніка ў Гродне Аляксандра Грыкоўскага (1893, в.Корніна Бельскага пав. — 13.3.1919, Гродна). Падрабязней пра яго асобу расказаў гродзенскі гісторык Андрэй Чарнякевіч.

Ён скончыў настаўніцкую семінарыю ў Панявежу, беларускія настаўніцкія курсы ў Свіслачы.
У Гродне з 1916 г. быў настаўнікам першай беларускай школы. «…Спрабаваў, — пісала ў некралогу памяці А. Грыкоўскага гродзенская газета «Беларусь», — даць адпор «старой сістэме абмаскальвання», «маскалізацыі».

У канцы 1918 — пачатку 1919 года з’яўляўся сябрам Віленскага БНК (Беларускі нацыянальны камітэт), Камітэту нацыянальнага адраджэння Беларусі, Гродзенскай управы, Гродзенскага гарадскога часовага камітэту. Першы старшыня Гродзенскага БНК. Падпісаў ад імя Гродзенскага БНК 22 студзеня 1919 года пратакол паседжання Камітэта па скліканні Краёвага беларускага з’езду Гродзеншчыны. Памёр ад сухотаў.

15 сакавіка 1919 года на пасяджэнні Рады міністраў БНР у Гродне было вырашана ўзяць усе выдаткі па пахаванні Аляксандра Грыкоўскага на рахунак урада БНР. Пахаванне першага гродзенскага беларускага настаўніка вылілася ў маніфестацыю беларускага руху, падобную якай Гродна яшчэ ня бачыла. У першы раз праз горад прайшла працэсія, з беларускімі нацыянальнымі сцягамі, якая складалася з сяброў мясцовых беларускіх арганізацый ды вучняў беларускай школкі.

Пахаванне Аляксандра Грыкоўскага
Ужо пазней, у красавіку, беларускі кампазітар Ян Тарасевіч напісаў раманс «Асенняя песня» на верш Максіма Багдановіча «Плакала лета, зямлю пакідаючы…», прысвечаны памяці першага гарадзенскага беларускага настаўніка. «…Праца яго была такой цяжкай і такой шчырай, — пісала гродзенская газета „Бацькаўшчына“. — … З жалем, сумам і слезамі вязлі мы яго ў царкву, …праводзілі яго да магілы, пакрылі кветкамі і ўшлі, пакінуўшы яго на горцы каля Неману. З гэтага часу векавечным суседам і таварышчам яго будзе Нёман. Нёман будзе баюкаць яго сон сваім сумным гоманам. Нёман будзе казаць яму аб тым, што робіцца на Беларускай зямельцы. Нёман будзе сведкай, ці стрымаем мы тыя клятвы, што давалі пад чырвоным штандарам над раскрытай, незасыпанай магілай сак сакаві у час расставання. Беларусы, памятайці гэту магілу, памятайці сведку — Нёман, памятайце свае клятвы!»

Падзяліцца

Апошнія запісы

Гродзенец знайшоў рэдкія здымкі горада часоў Першай сусветнай вайны

Гродзенскі краязнаўца Аляксандр Перагудаў знайшоў у расійскіх фондах шэраг малавядомых здымкаў Гродна часоў Першай сусветнай…

8 мая 2025

Праўладны Telegram-канал сцвярджае, што ў Гродне няма праблем з бульбай. Гараджане абурыліся

У траўні беларусы сталі актыўна абмяркоўваць знікненне бульбы з паліц у крамах. Звярнулі ўвагу і…

7 мая 2025

У Беларусі скарачаецца насельніцтва, у Гродне і Лідзе — расце

Гарадское і сельскае насельніцтва Беларусі скарачаецца. Згодна з Белстатам, у Гродне і Лідзе сітуацыя выглядае…

7 мая 2025

На сцэну да 9 траўня ў Гродне выдаткуюць $ 4000

Сцэнічны комплекс на святкаванне Дня Перамогі ў Гродне 9 траўня абыйдзецца гарадскому бюджэту ў 12…

7 мая 2025

У Гродне апраўдалі падлетка, абвінавачанага ў распіванні алкаголю

Непаўналетняга падлетка з Гродзенскага раёна спрабавалі прыцягнуць да адміністрацыйнай адказнасці за распіццё алкаголю ў грамадскім…

6 мая 2025

Гродзенскі салон прыгажосці запусціў праект — падтрымліваюць мам дзяцей з інваліднасцю

Салон прыгажосці Mateo запусціў праект «Незвычайная маці». Паўдзельнічаць у ім могуць жанчыны, якія выхоўваюць дзяцей…

6 мая 2025