Сталі вядомыя самыя «сэксуальныя» галасы Беларусі

Кастынг на беларускую агучку герояў «Сэксу ў вялікім горадзе» падышоў да канца: свае галасы героям першага эпізоду культавага серыяла падораць 6 удзельнікаў і ўдзельніц. У вочным кастынгу прыняло ўдзел 50 чалавек. Як праходзіў адбор, можна даведацца з відэа.

Праца над агучкай пачынаецца ўжо сёння, а прэм’ера серыяла «Сэкс у вялікім горадзе» па-беларуску адбудзецца ў пачатку красавіка: убачыць першы эпізод можна будзе на відэасэрвісе VOKA ў раздзеле «CINEVOKA – кіно па-беларуску».

Сталі вядомыя самыя «сэксуальныя» галасы Беларусі

Спіс пераможцаў і выніковае размеркаванне роляў выглядаюць наступным чынам:

Кэры – Таццяна Гладкая;

Саманта – Алена Ледаховіч;

Міранда – Алеся Ляўковіч;

Шарлота – Ганна Ліпай;

Містэр Біг – Аляксандр Крапіневіч;

Стэнфард – Андрэй Ляшчынскі.

За час правядзення адкрытага конкурсу арганізатары кастынгу атрымалі 417 заявак. У фінал прайшлі 50 лепшых: 14 хлопцаў і 36 дзяўчат. У спісе фіналістаў фігуравалі і досыць добра знаёмыя беларусам імёны і пазнавальныя галасы: напрыклад, самая першая ўдзельніца дзіцячага «Еўрабачання» ад Беларусі Вольга Сацюк. Ці адразу тры ўдзельнікі групы «Тани-Толкай»: Павел Клышэўскі, Павел Тараймовіч і Андрэй Заяц.

Падчас вочнага кастынгу ўдзельнікам неабходна было не проста агучыць відэафрагмент з пілотнай серыі першага сезона серыяла «Сэкс у вялікім горадзе» з удзелам абранага персанажа, але і прадэманстраваць уменне падбудавацца пад “карцінку” на экране і,
што куды больш важна, пад характар ​​свайго героя або гераіні.

Хутчэй за ўсё арганізатары і журы праекта вызначыліся з кандыдатамі на мужчынскія ролі. А вось складаней за ўсё аказалася выбраць ідэальныя галасы для агучкі дзвюх гераінь серыяла – Міранды і Шарлоты.

«Мы віншуем усіх пераможцаў і жадаем ім цікавай і ўдалай працы над агучкай сваіх герояў, каб усе прыхільнікі серыяла «Сэкс у вялікім горадзе» і карыстальнікі відэасэрвісу VOKA як мага хутчэй змаглі ацаніць вынік нашых сумесных намаганняў і пачуць, як іх любімыя персанажы загавораць па- беларуску», – адзначыў намеснік генеральнага дырэктара па лічбавых платформах і кантэнце кампаніі velcom Антон Бладзік.

Пераможцы конкурсу ўжо рыхтуюцца прыступіць да агучкі герояў пілотнай серыі «Сэксу ў вялікім горадзе» на беларускай мове. Прэм’ерны паказ першага сезону адбудзецца ў красавіку бягучага года на відэасэрвісе VOKA ў раздзеле «CINEVOKA – кіно па
-беларуску».

Калі вы знайшлі ў тэксце памылку або абдрукоўку, калі ласка, паведаміце нам, выбраўшы адпаведны фрагмент і націснуўшы клавішы Ctrl+Enter.

Каментары

Spelling error report

The following text will be sent to our editors: