Упершыню ў Гродне адбудзецца маштабны майстар-клас «Communicase», дзе запрошаныя спікеры з Масквы навучаць сучасным тэхнікам продажаў.

COMMUNICASE - мы пакажам Вам, як прадаваць больш!

Алена Навумчык, заснавальнік кансалтынгавага агенцтва «E&A Loyalty», раскажа, як кіраваць варонкай продажаў, і пакажа, як візуалізаваць гісторыю камунікацый з улікам думак, эмоцый, мэтаў і матываў.

Міхаіл Люфанаў, дасведчаны бізнес-трэнер і кансультант, падзеліцца прафесійнымі ведамі ў пытаннях продажу складаных прадуктаў і паслуг. Замацаваць атрыманую інфармацыю вы зможаце падчас дзелавой гульні «Стокер».

Па выніках майстар-класа ўсе атрымаюць сертыфікат аб праходжанні спецыялізаванага навучання.

У завяршэнне вечара будзе арганізаваны фуршэт, дзе вы зможаце ў нефармальнай абстаноўцы наладзіць прафесійныя сувязі, адпачыць і пагутарыць у коле спецыялістаў сферы продажаў.

Атрымаць больш падрабязную інфармацыю вы зможаце на сайце: communicase.tilda.ws

Будзем рады бачыць вас у якасці ўдзельніка майстар-класа «Communicase»!

Партнёры: «Мастер Принт» і AvanguardMedia.