Каля 17:00 11 сакавіка камунальныя службы дэмантавалі з вуліцы Савецкай драўляную статую турыста. Працоўныя сказалі, што такое распараджэнне паступіла ад адміністрацыі горада.
Двухметровая драўляная фігура турыста з’явілася каля Дома прафсаюзаў у верасні 2018 года, напярэдадні Дня горада. Аўтарам скульптуры з’яўляецца разьбяр па дрэве УЖРЭП Кастрычніцкага раёна Васіль Булак. У якасці матэрыялу ён абраў таполю.
Пасля ўстаноўкі скульптуры стала вядома, што такі самыкае «турыст», толькі бронзавы, стаіць у расійскім Іркуцку. Гараджане сталі абурацца плагіятам ў цэнтры горада. Таксама выказваліся сумненні наконт эстэтычнай каштоўнасці скультуры. Жыхароў горада падтрымалі вядомыя мастакі і скульптары.
Што не так з мастацтвам у Гродне? Распавядаюць вядомыя майстры
Куды перанясуць статую «турыста», пакуль невядома.
Так помнік выглядаў да дэмантажу:
Гродна і Іркуцк: