Гродзенскі «Нёман» 11 сакавіка забяспечыў сабе пуцёўку ў паўфінал плэй-оф чэмпіянату Беларусі. У чацвёртым матчы чвэрцьфінальнай серыі чырвона-чорныя апынуліся мацней за «Ліду» — 3: 2.

Ва ўсіх матчах чвэрцьфіналу «Ліда» прадэманстравала добры хаккей i практычна ні ў чым не саступала гродзенцам. Каманда Пушкова здолела абыйсці свайго «малодшага брата» толькі на вопыце.

«Ліда» — «Нёман» 2: 3 (0:0, 0:1, 2:2)

галы:
21:49 0: 1 — Рэмезаў (Ляўша, Крыскін)
47:31 1: 1 — Волчак (Кiрпiчонак, Ткачук)
47:48 1: 2 — А. Маляўка (Смураў, Баярчук)
53:31 1: 3 — Рэмезаў (Кіслы, — бол.)
56:23 2: 3 — Грынкевіч (Чэрнікаў, — бол.)

Вынік серыі (да 4-х перамог): «Нёман» — «Ліда» 4:0

Супернік «Нёмана» у паўфінале вызначыцца ў бліжэйшы час.