Перад доўгімі выхаднымі два гараджаніны 1979 і 1984 гадоў нараджэння (адзін судзімы, другі праблем з законам не меў) здзейснілі буйныя крадзяжы з крамаў Гродна. Іх хутка знайшлі і пачалі крымінальную справу, паведамляе uvd.grodno.by.
Усё пачалося ў гіпермаркеце «Еўраопт» на вуліцы Ціміразева. Там грамадзяне каля пятай гадзіны вечара выкралі бутэльку каньяку. Мужчыны з прылаўка з элітнымі напоямі забралі каньяк коштам 420 рублёў. Яны змаглі збіць антыкрадзежны чып, што не дазволіла супрацоўнікам крамы аператыўна выявіць прапажу тавару.
Літаральна праз гадзіну яны перамясціліся ў абутковую краму ва ўнівермагу. Там грамадзяне за паўтары гадзіны змаглі вынесці пяць пар абутку на агульную суму 355 рублёў.
Усе супрацьпраўныя дзеянні мужчын знялі камеры відэаназірання, міліцыя аператыўна выявіла асобы зламыснікаў, у дачыненні да іх распачата крымінальная справа па артыкуле 205 «Крадзеж», частка выкрадзенага тавару канфіскавана.